Продолжительность: 80 минут
Дыдактычная драма на 2 дзеі паводле твораў Яна Баршчэўскага
Інсцэніроўка Уладзімір Граўцоў
Пастаноўка Алег Жугжда
Лялькі, сцэнаграфія і касцюмы Алесь Сідараў
Музыка Паўль Кандрусевіч
У аснове спектакля - адзін з сюжэтаў кнігі «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Спектакль ставіць адвечныя пытанне: ці апраўдвае мэта абраныя сродкі?
Калісці ў Полацкім езуіцкім калегіюме, дзе вучыўся будучы беларускі пісьменнік-фантаст Ян Баршчэўскі, студэнты цешыліся самадзейным тэатрам. Спектакль Алега Жугжды створаны на ўзор тагачаснай пастаноўкі. Усе жаночыя ролі выконываюць артысты-мужчыны. Выразная дыдактычнасць спалучаецца з займальнасцю і непаўторным гумара.