Фото - постер к спектаклю Тук-тук! Хто там? на AFISHA.me

Тук-тук! Хто там?

Данное событие уже завершено.

О событии

Казка на 2-е дзеі

Л. Ралчаў

У спектаклі «Тук-тук! Хто там?» маленькія гледачы сустрэнуцца з даўно вядомымі героямі казкі «Воўк і сямёра казлянят»: Казой, казлянятамі і Ваўком. Аднак гэты жартаўлівы спектакль моцна адрозніваецца ад той казкі, якую дзеці ўжо ведаюць. У ёй замест семярых у мамы-Казы будзе толькі трое казлянят, а таксама з’явяцца новыя персанажы — Мядзведзь і Мастак-чараўнік. Дый на сцэне будзе панаваць атмасфера заблытанасці і імправізацыі, бо з-за чыйсьці неаханасці адбылася памылка і артысты сабраліся на рэпетыцыю, а не на спектакль. І толькі дзякуючы згуртаванасці, артыстам і героям казкі атрымаецца выправіць усе памылкі.

«Тук-тук! Хто там?» — яркі лёгкі вясёлы спектакль, які здзіўляе з першай хвіліны прагляду. У тым ліку і песнямі пад жывую музыку: артысты прама на сцэне будуць іграць на акардэоне, сінтэзатары, акустычнай і бас-гітары.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии