Фото - постер к спектаклю Пазычанае шчасце на AFISHA.me

Пазычанае шчасце

Режиссер: Вячеслав Грушов

Продолжительность: 110 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

12+
Фёдар Палачанін
ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ

Іранічная мілая драма на 2-е дзеі.

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова.
Сцэнаграфія і касцюмы Пятра Анашчанкі.
Музычнае афармленне Алены Яўневіч.

Сакрэт спектакля «Пазычанае шчасце» — у простым сюжэце, які нагадаў гісторыі старых добрых кінамеладрам савецкага часу. І пастаўлены ён у традыцыях старога добрага тэатра: павольная дзея з падрабязным разборам па сцэнах.
Вясковая дзяўчына Ала  выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем. Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

У спектаклі занятыя: Тамара Краснабаева-Чарняк / Ніна Обухава (Ала Верас), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Пётр Адамавіч, бацька Алы), Арцём Блахін (Валерый), Ірына Цішкевіч / Вікторыя Шамардзіна (Эмка), Анжаліка Баркоўская / Вольга Куляшова (Раіса Ласкіна), Юрась Цвірка (Міхаіл Ласкін), Уладзіслаў Жураўлёў / Дзмітрый Каваленка (Андрэй, сын Ласкіных), Настасся Веранёва / Алёна Чыстабаева (Валерыя, дачка Алы), Валянціна Багданава (Маці), Маша Жусупава (Дзіця).


Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии