Юльяна Міхневіч

Дата рождения: 03 июля 1975

Место рождения: г. Гародня, Беларусь


У 1997 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (майстэрня Я.А.Громава).

Працавала ў Гарадзенскім абласным драматычным тэатры, Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. У Купалаўскім тэатры з 1998 года.

Сярод найлепшых роляў: Аўгіння (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Аляксандра (“Парфён і Аляксандра” М.Манохіна), Глорыя (“Лэдзі Кронкі і мышы” Дж.Патрыка), Таня (“Піраміда Хеопса” Ю.Ломаўцава), Юлія (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Фея (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы), Ліпачка (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Міс Вілі (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Марта (“Ядвіга” А.Дударава), Залатая чараўніца (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Улляна (“Хам” Э.Ажэшкі)
Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Кацярына II, Дзячыха (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Сарока (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)

Отзывы