Святлана Зелянкоўская

Дата рождения: 29 мая 1977

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1998 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 1998 года.

Сярод найлепшых роляў: Аксюша (“Лес” А.Астроўскага), Настачка (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Таня (“Піраміда Хеопса” Ю.Ломаўцава), Зорачка (“Карлік-Нос” В.Гаўфа), Аўгіння (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Юля (“КІМ” А.Дударава), Ева (“Згублены рай” А.Курэйчыка), Алена (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Алена (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Міс Вілі (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Гувернантка (“С.В.” паводле А.Чэхава), Снежная каралева (“Снежная каралева” Я.Шварца), Лэдзі Макбет (“Макбет” У.Шэкспіра).

Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2010)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы)
Барбара Радзівіл, Бжэнка (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Ганна Мартынаўна Змяюкіна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Франка (“Хам” Э.Ажэшкі)
Мэйрэ (“Translations” Б.Фрыла)
Аруя / Панна (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Аксана (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Анэля, Прачка (“Местачковае кабарэ”)

Отзывы