Ігар Дзянісаў

Дата рождения: 25 июня 1959

Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1985 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста СССР А.І.Клімава).

Быў залічаны ў трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, аднак праз некалькі месяцаў пераведзены ў Купалаўскі тэатр. Працуе ў тэатры з 1985 года.

Сярод найлепшых роляў: Гаральд (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), Фердынанд (“Бура” У.Шэкспіра), Ланцэлот (“Дракон” Я.Шварца), Эліо (“Матылёк… Матылёк…” А.Нікалаі), Сын (“Характары” В.Шукшына), Мікалай (“Вяртанне” Н.Трапіева), Валера (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Якім Сарока (“Паўлінка” Я.Купалы), Васьмібратаў (“Лес” А.Астроўскага), Страшыдла (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Ох (“Смерць Кандзіда Тарэлкіна” А.Сухава-Кабыліна), Аксэнбі (“Касцюмер” Р.Харвуда), Люцень (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Эраст (“Нежанаты мнагажэнец, або Залёты Пана дэ Пурсаньяка” Ж.-Б. Мальера), Сіма (“Вандроўнікі ў Нью-Ёрку” А.Паповай), Уладзімір (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Вурм (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Пётр (“Брат мой, Сіман…” А.Казанцава), Юзаф Пільштын (“Саламея” С.Кавалёва), Каін (“Згублены рай” А.Курэйчыка), Ціт (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Мужчына ў капелюшы (“Муж для паэтэсы” А.Паповай), Пігва (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Кабан (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Юхан (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Спраўнік (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Макдуф (“Макбет” У.Шэкспіра), Зыгмунд Чаховіч (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

Уладальнік медаля Францыска Скрыны (2011)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Радзівіл Руды (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Валянцін (“Івона, прынцэса Бургундская” В.Гамбровіча)
Наздроў / Паліцмайстар (“Чычыкаў” паводле М.Гогаля)
Грынь Дубатоўк (“Дзікае паляванне караля Стаха” Ул.Караткевіча)
Бацька Сымона (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Валуеў (“Маэстра” М.Ладо)
Шчоткін (“Дзеці Ванюшына” С.Найдзёнава)
Ціхон Пратасавіцкі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Эпамінонд Максімавіч Апломбаў (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Павел (“Хам” Э.Ажэшкі)
Галава (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)

Отзывы