Дата рождения: 30 ноября 1928
Место рождения: г. Віцебск, Беларусь
Народная артыстка Беларусі (1991)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989)
У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 года.
Сярод найлепшых роляў: Нэлі (“Прыніжаныя і зняважаныя”паводле Ф.Дастаеўскага), Ягадка (“Амністыя” М.Матукоўскага), Кудрыцкая (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Патрык Кэмпбэл (“Мілы лгун” Дж.Кілці), Антаніна Львоўна (“І змоўклі птушкі” паводле І.Шамякіна), Маша, Каця Маслава (“Жывы труп”, “Уваскрэсенне” паводле Л.Талстога), Алена (“Жаніцьба Бялугіна” А.Астроўскага), Карпухіна (“Дзядзечкаў сон” паводле Ф.Дастаеўскага), Кукушкіна (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Васіліса (“На дне” М.Горкага), Ганна Андрэеўна (“Рэвізор” М.Гогаля), Ірына (“Веру ў цябе” В.Карастылёва), Надзея (“Сябры і гадЫ” Л.Зорына), Леакадзія Бэкбік (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Вольга Носава (“Традыцыйны збор” В.Розава), Кісялёва (“Характары” паводле В.Шукшына), Эма Герберт (“Бераг” паводле Ю.Бондарава), Грыпіна (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Генеральша (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Жонка Зуйка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Маці Ёрана Персана (“Эрык XIV” А. Стрындберга), Хенавева “(Апельсінавае віно” А.Касоны).
У 1989 годзе ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за ролі ў радыёспекталях “Хамуціус” паводле А.Куляшова і “Рыбакова хата” паводле Я.Коласа.