Фото - постер к выставке Выстава Дзіцячых Мастацкіх Работ  “Горды, Моцны Птах” на AFISHA.me

Выстава Дзіцячых Мастацкіх Работ “Горды, Моцны Птах”

Данное событие уже завершено.

О событии

“Ад усіх цяпер патомкі ёсць…”
М. Багдановіч

Выстава дзіцячых малюнкаў “Горды, моцны птах” – своеасаблівая справаздача, прэзентацыя вынікаў мастацкага пленэру удзельнікаў арт-майстэрні “Залаты птах” (кіраўнік – Юлія Шаціла), праведзенага ў 2022 годзе, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Юныя творцы наведалі музейную экспазіцыю, падчас экскурсіі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, вясёлымі і сумнымі гісторыямі яго жыцця, са знакавымі экспанатамі, мемарыяльнымі прадметамі. Пасля адбылося знаёмства з мастацка-дакументальнай выставай “Пад знакам Страціма”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 105-годдзю напісання паэмы “Страцім-лебедзь”.
Дзеці ў музеі самастойна абіралі лакацыю для малявання, а таксама экспанаты, якія ім найбольш спадабаліся. Творчы эксперымент па асваенні музейнай прасторы, звязанай з імем самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прызнаны паспяховым і юнымі мастакамі, і музейнымі супрацоўнікамі.
Назва мастацкай выставы “Горды, моцны птах” з’явілася невыпадкова, па-першае, яна пераклікаецца з назвай арт-майстэрні “Залаты птах”. Па-другое, як заўважылі супрацоўнікі музея, юных мастакоў моцна закрануў вобраз Страцім-лебедзя і яго трагічны лёс.
Па ўспамінах, калі паэт першы раз чытаў паэму сваім сябрам, ён агаварыўся, і апошні радок прагучаў так: “Ад усіх цяпер патомкі ёсць, акрамя Максімавых…” (замест “Страцімавых”). За гэтай агаворкай – мара пра ўласных дзетак – і разуменне, што мара не ажыццявіцца. У Максіма няма прамых “патомкаў”, яго сімвалічнымі нашчадкамі становімся мы ўсе… І юныя мастакі, удзельнікі арт-майстэрні “Залаты птах” таксама.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95
maksimbagdanovich@gmail.com 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии