Фото - постер к выставке Выстаўка жывапісу «Фарбы Радзімы» на AFISHA.me

Выстаўка жывапісу «Фарбы Радзімы»

Данное событие уже завершено.

О событии

8 чэрвеня 2022 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу «Фарбы Радзімы» да 80-годдзя з дня нараджэння П.П. Шарыпы (1942 – 2013).

У экспазіцыі прадстаўлены работы члена Беларускага саюза мастакоў Пятра Шарыпы, аднаго з яскравых майстроў беларускага жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя. Яго творчасць вылучаецца цэльнасцю і непаўторным каларыстычным дараваннем. Экспануецца больш 70 работ аўтара ў розных жанрах: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж.
Настаўнікамі Пятра Шарыпы былі такія выдатныя каларысты, як П. Крохалеў, Х. Ліўшыц, Н. Воранаў. Мастак выпрацаваў свой стыль, адметны і пазнавальны. Найбольш ярка гэта праявілася ў пленэрным жывапісе. У спадчыне майстра – вялікая колькасць эцюдаў, напісаных у розных кутках Беларусі. Віртуознае валоданне пэндзлем і вытанчаная колеравая гама характарызуюць мастака як тонкага пейзажыста.
Любоў да роднай прыроды Пётр Шарыпа пранёс праз усё жыццё. У краявідах паўстаюць лясы і квітнеючыя лугі яго «малой радзімы» Аршаншчыны, азёры Браслаўшчыны, рэкі Міншчыны. З бездакорным густам уключаны ў пейзаж выдатныя помнікі старажытнай беларускай архітэктуры. Нібыта каштоўныя камяні, ззяюць яны ў аправе пышнай летняй зеляніны альбо снежных прастораў. Пятра Шарыпу па праву можна назваць песняром непаўторнага беларускага неба. Ён віртуозна ўмеў перадаваць яго свячэнне і бясконцую зменлівасць.
Па натурных уражаннях быў напісаны шэраг гістарычных пейзажаў. Яны захоўваюць пленэрную свежасць фарбаў і ў той жа час нясуць у сабе глыбокі філасофскі і духоўны сэнс. У гэтых творах знайшла ўвасабленне шчырая любоў мастака да сваёй Радзімы, да яе багатай гісторыі і культуры.
У партрэце Пётр Шарыпа таксама праявіў сябе як тонкі каларыст. Гэта пераважна партрэты блізкіх людзей: маці, жонкі Людмілы, дачкі Алены. Жаночы вобраз выступае цэнтральным ва ўсіх значных жанравых творах мастака. Гэта лірычны роздум пра лёс сям’і, Радзімы на раздарожжах ХХ стагоддзя.
З палотнаў Пятра Шарыпы паўстае трапяткі, светлы, рамантычна-ўзнёслы вобраз Айчыны. Сузіраючы выставу, глядач мае ўнікальную магчымасць спасцігнуць таямніцу гэтага вобраза, акунуцца душой у непаўторную прыгажосць роднай зямлі.
Выстаўка працуе да 26 чэрвеня 2022 года.
 
Адрес: Галерея Савицкого, пл. Свабоды, 15
Инфо: +375 17 270 43 66

Уваходны білет:
6,00 руб. – для дарослых
4,50 руб. – для студэнтаў, пенсіянераў
2,50 руб. – для школьнікаў

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии