Фото - постер к выставке “Скрозь стагоддзі” на AFISHA.me

“Скрозь стагоддзі”

Данное событие уже завершено.

О событии

Скрозь стагоддзі: Нацыянальная бібліятэка і Акадэмія мастацтваў святкуюць юбілей беларускага кнігадрукавання

10 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Скрозь стагоддзі”, прысвечанай 500-годдзю “Малой падарожнай кніжкі” – першай кнігі, выдадзенай на беларускіх землях.
Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і прадстаўляе работы студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў, выкананых у тэхніцы высокага друку і кампьютарнай графікі, напоўненых эксперыментамі ў межах традыцыйных формаў шрыфтавай графікі і эстэтыкай старажытнай першакрыніцы.
Сучасныя тэхналогіі, магчымасці кампьютарнай графікі і лічбавага друку далі мастакам шырокі прастор для самавыяўлення. Дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усевалад Свентахоўскі аднавіў шрыфты па матывах скарынінскіх, стварыў наборы літар для высокага друку тыпаграфскiмi фарбамi. Прарэктар акадэміі мастацтваў Андрэй Васiлеўскi на самаробных паперах уласнага гатунку распрацаваў факсiмiльныя адбiткі тытульных аркушаў выдання. Ва ўнісон тэме гучаць графічныя вобразы старажытных рэалій старшага выкладчыка факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, мастака-графіка Усевалада Швайбы – пяро, шрыфтавыя кампазіцыі, лацінскія іншасказанні, сярэднявечны каларыт, цюрбаны і армілярныя сферы.
Творцы пераасэнсоўваюць кніжную спадчыну не толькі ў графіцы, але і ў жывапісе. Мастак і выкладчык акадэміі мастацтваў Станіслаў Сугінтас прадставіць жывапісны трыпціх “Шлях Першадрукара”, які створаны менавіта да юбілею беларускага кнігадрукавання.
Дапоўняць экспазіцыю выданні, прысвечаныя дзейнасці беларускага першадрукара, даследаванні і факсіміле ўнікальнага зборніка для падарожнікаў, а таксама паштоўкі з серыі “Мастацкая Скарыніяна” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запрашаем усіх зацікаўленных!
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстаўка будзе доўжыцца да 1 красавіка. Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для СМІ – (8 017) 293 28 81, для даведак – (8 017) 368 37 37
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии