Фото - постер к выставке Персанальная выстава Яўгена Саковіча "Прастора святла і колеру: акварэль" на AFISHA.me

Персанальная выстава Яўгена Саковіча "Прастора святла і колеру: акварэль"

по 4 августа
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

28 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, пераходная галерэя) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Саковіча Яўгена Мікалаевіча, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, уладальніка ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага.

У экспазіцыі выставы “Прастора святла і колеру: акварэль” прадстаўлена больш за 30 твораў з калекцыі аўтара, створаных у ХХІ стагоддзі.

Магчыма, для беларускай культурнай прасторы Яўген Мікалаевіч Саковіч больш вядомы як выдатны педагог, які аддаў паўстагоддзя свайго жыцця выкладчыцкай дзейнасці ў знакамітай Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. Сёння ж у шырокай публікі ёсць цудоўная магчымасць пазнаёміцца з бліскучымі, віртуознымі акварэлямі майстра.

Яўген Мікалаевіч – чалавек магутнай энергіі. Яму ў роўнай ступені ўдавалася і выкладаць, і выконваць адміністратыўныя абавязкі кіраўніка, і займацца творчасцю. Ён заўсёды бачыў місію педагога-мастака ў тым, каб не толькі трансліраваць тэарэтычныя веды, але і пісаць самому, развівацца, не стаяць на месцы, падаваць гэтым прыклад вучням.

Творы ў экспазіцыі выкананы ў акварэльнай тэхніцы alla prima. Яны раскрываюць Яўгена Саковіча як арыгінальнага, сур’ёзнага прафесіянала высокага ўзроўню. Тэхніка alla prima патрабуе ад мастака здольнасці трымаць у розуме тонавую і каляровую архітэктоніку ўсёй кампазіцыі, пастаўленай, упэўненай рукі, “вопытнага” вока, інтуітыўнага разумення сутнасці працэсу. Бо напісаць карціну трэба ўсяго за адзін сеанс, да поўнага высыхання фарбаў. У прадстаўленых акварэлях можна ўбачыць, як віртуозна Яўген Саковіч піша фарбамі адразу, без папярэдніх контураў алоўкам.

Улюбёны жанр для мастака, безумоўна – пейзаж. Асаблівасцю яго творчага падыходу з’яўляецца імкненне ўвасобіць стан душы ад убачанага ў момант захаплення натурай, а не перадача канкрэтнага матыву.

Акварэльныя творы Яўгена Саковіча ўзвышаныя і самадастатковыя. Мяккія, далікатныя каляровыя пераходы, празрыстасць, чысціня – усё гэта характэрна для жывапісу майстра.

Выстава працягнецца да 4 жніўня 2024 года.
Куратар – Сяліцкая Наталля Леанідаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ – ХХI стагоддзяў. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии