Фото - постер к выставке “Палітра вясны” на AFISHA.me

“Палітра вясны”

по 26 июня
ПН–ПТ 10:00—21:00
СБ–ВС 10:00—18:00
Национальная библиотека Беларуси

О событии

Пачуць сонечнае цяпло і подых паветра: запрашаем на адкрыццё выстаўкі “Палітра вясны”!

3 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пр. Незалежнасці, 116) адкрыецца выстаўка акварэлі і малюнка “Палітра вясны”.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць добрая традыцыя штогод ладзіць вясновыя выстаўкі да Дня жанчын. Праект-віншаванне “Палітра вясны” прызначан нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды і парадаваць наведвальнікаў багаццем кветак і колераў.
У цэнтры вясновай палітры – кветкавыя кампазіцыі, увасобленыя ў жывапісу, акварэлі і графіцы. Жанравая і тэматычная разнастайнасць прадстаўленых работ нікога не пакінуць абыякавым.
Гэта і пейзажы, і нацюрморты, і сюжэтныя выявы: неверагодныя пяшчотнасці першацветаў Сяргея Пісарэнкі, метафарычнае завяданне старых сланечнікаў Юліі Шамкуць, сімвалічныя абстракцыі гродзенскага мастака і ландшафнага дызайнера Ягора Коткіна, асабістыя кветкавыя перажыванні і ўспаміны Івана Семілетава, надзвычайная глыбіня колеру палоцен Інгі Карашкевіч, лёгкая празрыстасць вяснавога квіцення ў работах Юліі Мацура і застылая цішыня пяшчотнай раніцы Вольгі Кузняцовай.
Рознакаляровая гама мастацкіх работ дае магчымасць адчуць абуджэнне прыроды, свежае паветра, сонечнае святло і напоўніць энергіяй, пяшчотай пачуццяў, феерверкам эмоцый і морам надзей. Усё гэта – колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра.
Большасць мастацкіх работ дэманструюцца ўпершыню.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра
Выстаўка будзе працаваць да 26 чэрвеня.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена
Тэл. для СМІ (8 017) 293 28 81, для даведак (8 017) 368 37 37
E-mail: pr@nlb.by
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии