Фото - постер к выставке "Мінхва: Мастацтва Карэі" на AFISHA.me

"Мінхва: Мастацтва Карэі"

Данное событие уже завершено.

О событии

29 кастрычніка 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “МІНХВА: МАСТАЦТВА КАРЭІ”, арганізаванага Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і паўднёвакарэйскай асацыяцыяй “World Peace Art Exhibition Committee” пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. Выстава прадставіць увазе гледачоў больш за паўсотню твораў сучасных майстроў традыцыйнага карэйскага жывапісу. Усе работы на выставе створаны спецыяльна для гэтай экспазіцыі і сімвалізуюць імкненне мастакоў перадаць дух і прыгажосць нацыянальнага мастацтва ў яго сучасным гучанні.
Мінхва – гэта народны жывапіс Карэі, які зарадзіўся ў побыце і традыцыях простых людзей. Яго яркія фарбы, дэкаратыўная сімволіка і матывы прыроды адлюстроўваюць мары пра шчасце, даўгалецце, каханне і гармонію. Сёння Мінхва – гэта не толькі частка культурнай спадчыны, але і жывое мастацтва, якое натхняе сучаснікаў на пошук прыгажосці і ўнутранай раўнавагі.
Гэта выстава стане важнай падзеяй у культурным дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя. Выстава “Мінхва: Мастацтва Карэі” адлюстроўвае ўсё большае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў галіне культуры і мастацтва, пацвярджаючы, што мастацкая мова ўніверсальная і здольная гаварыць пра самыя глыбокія пачуцці без перакладу.
Выстава “Мінхва: Мастацтва Карэі” – гэта не толькі магчымасць убачыць шматграннасць традыцыйнага карэйскага мастацтва, але і сімвал надзеі на далейшае развіццё культурнага абмену паміж Беларуссю і Карэяй.

Выстава працягнецца да 16 лістапада 2025 года. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы