Фото - постер к выставке «Арт-Мінск 2022» на AFISHA.me

«Арт-Мінск 2022»

Данное событие уже завершено.

О событии

 19 мая 2022 г. а 17 гадзіне ў галерэі «Ракурс» (пр.Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка «Арт-Мінск 2022».
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў пяты раз прыме штогадовы фестываль мастацтва «Арт-Мінск» і зноў стане часткай мінскай выставачнай прасторы, вялікай і яскравай галерэі памерам з горад. Фестываль з’яўляецца адным з самых значных мастацкіх мерапрыемстваў Беларусі, маштабнае свята, падпарадкаванае адзінай мэце – падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.
«Арт-Мінск 2022» прысвечаны 955-годдзю Мінска. У экспазіцыі –работы, якія адлюстроўваюць яго стылёвую, культурную і гістарычную разнастайнасць. Мінск эклектычны, шматгранны. Бясконцасць пластоў разумення і пазнання горада ўразяць жыхароў і турыстаў. Творчая энергія, выканальніцкі талент і шчырая прыхільнасць да роднага горада аб’яднала аўтараў розных пакаленняў і светапоглядаў, вядомых майстроў і маладых мастакоў. У выстаўцы сугучны як класічныя жанры і стылі, так і сучаснае мастацтва. Пейзажы, партрэты, нацюрморты, абстракцыя і сучасныя выяўленчыя эксперыменты прадставяць яскравую панараму сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.
Арганізатарамі і партнёрамі выстаўкі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў».
Выстаўка будзе працаваць да 31 жніўня 2022 года.
На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8017) 368-37-37-
E-mail: pr@nlb.by

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии