Фото - постер к выставке Рэлігія і культура ў Беларусі на AFISHA.me

Рэлігія і культура ў Беларусі

постоянная экспозиция
ПТ–ВС 10:00—18:00
Гродненский государственный музей истории религии

О событии

«Рэлігія і культура ў Беларусі». У трынаццаці залах прадстаўлены комплексы прадметаў, якія адлюстроўваюць культуратворчую ролю архаічных вераванняў, хрысціянскіх канфесій, ісламу і іудаізму. Пабудаваная па тэматыка-храналагічным прынцыпе экспазіцыя асвятляе гісторыю культуры і рэлігіі ў Беларусі як грамадскую з'яву і неад'емную частку агульначалавечай культуры. Увазе наведвальнікаў прапануюцца раздзелы «Культура і архаічныя вераванні старажытных насельнікаў беларускіх зямель», «Жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста», Культура і хрысціянства на беларускіх землях у X — ХХІ ст.», «Іслам і татарская культура ў Беларусі», «Іудаізм і яўрэйская культура ў Беларусі».

Сярод экспанатаў багатая калекцыя археалагічных матэрыялаў, дробная пластыка ХІІ — ХХ ст., помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХІІІ — XХ ст., творы выяўленчага мастацтва (абразы, партрэтны жывапіс, гістарычная карціна) XVI — XХ ст., а таксама гравюры, старадрукаваныя кнігі, музычныя інструменты.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии